вул. Мiнская, 54, офic 5
г. Бабруйск
Запіс на кансультацыю

Ваш прыватны адвакат у Бабруйску

і па ўсей Беларусі
Перальман
Вольга Георгіеўна
Адвакат, які ажыццяўляе адвакацкую
дзейнасць індывідуальна, лiцэнзiя № 02240/1990
Тэлефон адваката
Абарона Вашых правоў – мая праца

ВІДЫ ЮРЫДЫЧНАЙ ДАПАМОГІ

Кансультацыі і Юрыдычная дапамога
Кансультацыі і дапамога для вырашэння спраў на вашу карысць.
Складанне іскавых заяў, скаргаў, хадайніцтваў, прэтэнзій і іншых дакументаў.
Складанне прававых дакументаў
Удзел
Удзел у дасудовым, судовым і паслясудовым парадку.
Прававое абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Абслугоўванне юрыдычных асоб

КАТЭГОРЫІ СПРАЎ

ГРАМАДЗЯНСКІЯ
Спагнанне даўгоў па дагаворах, спагнанне пені, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі, прызнанне дагавораў несапраўднымі, спадчынныя пытанні, абарона правоў спажыўцоў, пакрыцце шкоды, прычыненай здароўю і маемасці, спагнанне маральнай шкоды, устанаўленне фактаў, вызваленне маемасці ад арышту, зямельныя справы, прызнанне права ўласнасці, ліквідацыя парушэнняў права ўласнасці, абскарджанне дзеянняў і рашэнняў дзяржорганаў, інш.
КРЫМІНАЛЬНЫЯ
Удзел у якасці абаронцы (прадстаўніка пацярпелага) на стадыі папярэдняга расследавання і стадыі судовага разбору.
ГАСПАДАРЧЫЯ
Прэтэнзійна-iскавая праца, спагнанне запазычанасці, рэгістрацыя юрыдычных асоб (ТАА, ПУП і інш.) і індывідуальных прадпрымальнікаў, рэарганізацыя юрыдычных асоб, прадстаўленне інтарэсаў у судах і дзяржорганах, прававое суправаджэнне ў сферы IT.
ЖЫЛЛЕВЫЯ
Раздзел жылых памяшканняў (кватэр, домаўладанняў), страта права карыстання, высяленне з жылых памяшканняў, усяленне, вызначэнне парадку карыстання, пытанні пастаноўкі і зняцця з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллевых умоў грамадзян, кампенсацыі шкоды, прычыненай залiццем, інш.
СЯМЕЙНЫЯ
Скасаванне шлюбу, падзел маемасці, вызначэнне месца жыхарства дзіцяці, устанаўленне бацькоўства, аспрэчванне бацькоўства, пазбаўленне бацькоўскіх правоў, інш.
ПРАЦОЎНЫЯ
Спагнанне заработнай платы, аднаўленне на працы, спагнанне маральнай шкоды, прычыненай незаконным звальненнем, інш.
АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ
Прадстаўленне інтарэсаў у працэсе разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, абскарджанне пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні, інш.

ПРАВАВАЯ ДАПАМОГА ЗАМЕЖНЫМ ГРАМАДЗЯНАМ

Юрыдычная дапамога ў пытаннях абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя напрамкі:
  • дапамога замежным грамадзянам у афармленні іх спадчынных правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
  • вырашзнне праблем, звязаных з сямейнымі правамі грамадзян розных краін
  • вядзенне крымінальных спраў замежных грамадзян, якія прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
  • вядзенне спраў, звязаных з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Для вашай зручнасці, існуе магчымасць аддаленага вядзення спраў без вашай асабістай прысутнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

КОШТ ПАСЛУГ

Вусная кансультацыя
ад 40 рублёў
Складанне прававых дакументаў
ад 80 рублёў
Прадстаўніцтва інтарэсаў у судзе і іншых арганізацыях
ад 150 рублёў
Неабходна памятаць, што ў выпадку задавальнення іскавых патрабаванняў, панесеныя Вамі выдаткі на адваката будуць поўнасцю або часткова (па рашэнні суда) спагнаныя з адказчыка або вiноўнага боку па справе.
Адвакат Перальман Вольга Георгіеўна
Вітаю Вас на маім сайце

Я, адвакат Перальман Вольга Георгіеўна, з'яўляюся членам Магілеўскай абласной калегіі адвакатаў і працую ў Юрыдычнай кансультацыі горада Бабруйска.

Калі ў вашым жыцці ўзнікла складаная праблема – не трэба адчайвацца, бо калі граматна карыстацца нададзенымі правамі, то вы даможацеся справядлівасці. Праўда, для гэтага часта патрабуецца разабрацца ў прававых хітраспляценнях нашага заканадаўства.

Калі сітуацыя, якая ўзнікла ў вашым жыццi, не трывае адкладаў – тэлефануйце ў любы час. Упэўнена, што разам мы зможам знайсці шляхі вырашэння вашых пытанняў і абараніць законныя інтарэсы!

Подпис

З павагай, адвакат Перальман Вольга Георгіеўна.

КАНТАКТЫ

г. Бабруйск, вул. Мiнская, 54, офiс 5
FacebookГрупа ў УКантакцеГрупа ў Аднакласніках
Я ў сацыяльных сетках
Электронная почта
perelman@advokatbobruisk.by