вул. Пралетарская 31А, к. 35А
г. Бабруйск
г. Бабруйск
Запіс на кансультацыю
Ваш адвакат у Бабруйску
і па ўсей Беларусі
Перальман
Вольга Георгіеўна
Вольга Георгіеўна
Ліцэнзія на права ажыццяўлення
адвакацкай дзейнасці № 02240/1990
адвакацкай дзейнасці № 02240/1990
ВІДЫ ЮРЫДЫЧНАЙ ДАПАМОГІ
Кансультацыі і дапамога для вырашэння спраў на вашу карысць.
Складанне іскавых заяў, скаргаў, хадайніцтваў, прэтэнзій і іншых дакументаў.
Удзел у дасудовым, судовым і паслясудовым парадку.
Прававое абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
КАТЭГОРЫІ СПРАЎ
ГРАМАДЗЯНСКІЯ
Спагнанне даўгоў па дагаворах, спагнанне пені, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі, прызнанне дагавораў несапраўднымі, спадчынныя пытанні, абарона правоў спажыўцоў, пакрыцце шкоды, прычыненай здароўю і маемасці, спагнанне маральнай шкоды, устанаўленне фактаў, вызваленне маемасці ад арышту, зямельныя справы, прызнанне права ўласнасці, ліквідацыя парушэнняў права ўласнасці, абскарджанне дзеянняў і рашэнняў дзяржорганаў, інш.
КРЫМІНАЛЬНЫЯ
Удзел у якасці абаронцы (прадстаўніка пацярпелага) на стадыі папярэдняга расследавання і стадыі судовага разбору.
ГАСПАДАРЧЫЯ
Прэтэнзійна-iскавая праца, спагнанне запазычанасці, рэгістрацыя юрыдычных асоб (ТАА, ПУП і інш.) і індывідуальных прадпрымальнікаў, рэарганізацыя юрыдычных асоб, прадстаўленне інтарэсаў у судах і дзяржорганах, прававое суправаджэнне ў сферы IT.
ЖЫЛЛЕВЫЯ
Раздзел жылых памяшканняў (кватэр, домаўладанняў), страта права карыстання, высяленне з жылых памяшканняў, усяленне, вызначэнне парадку карыстання, пытанні пастаноўкі і зняцця з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллевых умоў грамадзян, кампенсацыі шкоды, прычыненай залiццем, інш.
СЯМЕЙНЫЯ
Скасаванне шлюбу, падзел маемасці, вызначэнне месца жыхарства дзіцяці, устанаўленне бацькоўства, аспрэчванне бацькоўства, пазбаўленне бацькоўскіх правоў, інш.
ПРАЦОЎНЫЯ
Спагнанне заработнай платы, аднаўленне на працы, спагнанне маральнай шкоды, прычыненай незаконным звальненнем, інш.
АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ
Прадстаўленне інтарэсаў у працэсе разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, абскарджанне пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні, інш.
ПРАВАВАЯ ДАПАМОГА ЗАМЕЖНЫМ ГРАМАДЗЯНАМ
Юрыдычная дапамога ў пытаннях абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя напрамкі:
- дапамога замежным грамадзянам у афармленні іх спадчынных правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
- вырашзнне праблем, звязаных з сямейнымі правамі грамадзян розных краін
- вядзенне крымінальных спраў замежных грамадзян, якія прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
- вядзенне спраў, звязаных з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Для вашай зручнасці, існуе магчымасць аддаленага вядзення спраў без вашай асабістай прысутнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
КОШТ
Вусная кансультацыя
ад 80 рублёў
Складанне прававых дакументаў
ад 200 рублёў
Прадстаўніцтва інтарэсаў у судзе і іншых арганізацыях
ад 400 рублёў
Неабходна памятаць, што ў выпадку задавальнення іскавых патрабаванняў, панесеныя Вамі выдаткі на адваката будуць поўнасцю або часткова (па рашэнні суда) спагнаныя з адказчыка або вiноўнага боку па справе.
Вітаю Вас на маім сайце.
Я, адвакат Перальман Вольга Георгіеўна, з'яўляюся членам Магілеўскай абласной калегіі адвакатаў і працую ў Юрыдычнай кансультацыі горада Бабруйска.
Калі ў вашым жыцці ўзнікла складаная праблема – не трэба адчайвацца, бо калі граматна карыстацца нададзенымі правамі, то вы даможацеся справядлівасці. Праўда, для гэтага часта патрабуецца разабрацца ў прававых хітраспляценнях нашага заканадаўства.
Калі сітуацыя, якая ўзнікла ў вашым жыццi, не трывае адкладаў – тэлефануйце ў любы час. Упэўнена, што разам мы зможам знайсці шляхі вырашэння вашых пытанняў і абараніць законныя інтарэсы!
З павагай, адвакат Вольга Перальман.
КАНТАКТЫ
Бабруйск, вул. Пралетарская 31А, каб. 35А
perelman@advokatbobruisk.by
Адвакат Бабруйск Ⓒ 2015-2024 AdvokatBobruisk.by